Як зайсці на заблакаваны сайт?

Што такое інтэрнет-цэнзура?


Да праяваў інтэрнет-цэнзуры належаць: блакаванне сайтаў ці абмежаванне доступу да іх, анлайн-сачэнне, а таксама арышты ці пераслед карыстальнікаў і рэпрэсіўныя законы, якія рэгулююць інтэрнет.

Асноўным адрозненнем інтэрнет-цэнзуры ад цэнзуры друку з'яўляецца тое, што нацыянальныя межы Сеціва размытыя: жыхары краіны, ў якой тая ці іншая інфармацыя забароненая, могуць знайсці яе на веб-сайтах, якія знаходзяцца на серверах у іншых краінах. Цалкам цэнзураваць інтэрнет вельмі складана, але ўлады шмат якіх краінаў імкнуцца да гэтага.

Беларусь паводле рэйтынга інтэрнет-цэнзуры толькі крыху адстае ад Кітая, Ірана, Кубы, В'етнама, Сірыі і Расіі.

Аб'яднанню высілкаў дзеля дасягнення вольнага ад абмежаванняў і дасяжнага ўсім інтэрнета мусіць спрыяць Сусветны дзень барацьбы з кібер-цэнзурай, які штогод адзначаецца 12 сакавіка.

«Ворагі інтэрнета»


Шляхі абыхода інтэрнет-цэнзуры


Для абыходу цэнзуры ў інтэрнеце карыстальнікі могуць выкарыстоўваць магчымасць доступу да заблакаваных рэсурсаў праз іншыя дазволеныя рэсурсы. Такімі рэсурсамі з'яўляюцца: веб-проксі, ананімныя сеткі, спецыяльныя веб-сервісы. Найбольш простымі і эфектыўнымі сродкамі з'яўляюцца Psiphon и Tor.

Psiphon


Psiphon — гэта новы сродак пераадолення інтэрнет-цэнзуры, які выкарыстоўвае тэхналогіі VPN і SSH для вырашэння праблемы доступу да заблакаваных рэсурсаў. Праграмны кліент Psiphon аўтаматычна «даведваецца» пра новыя серверы і павялічвае вашыя шанцы абыходу цэнзуры праз іх.

Psiphon прызначаны для таго, каб прадастаўляць Вам доступ да анлайн-кантэнту. Выкарыстоўванне Psiphon не прыводзіць да паляпшэння Вашай канфідэнцыйнасці (прыватнасці) ў інтэрнеце, таму не варта разглядаць ці выкарыстоўваць яго ў якасці інструмента анлайн-бяспекі. Акрамя таго, Psiphon абараняе карыстальнікаў ад ўзлому акаўнтаў і крадзяжу пароляў праз ненадзейныя wifi-сеткі.

Psiphon можна ўсталяваць як на камп'ютар з Windows, так і на мабільны тэлефон з Android.

Як працаваць з Psiphon?


Спампуйце праграму з сайта psiphon.ca і запусціце яе. Psiphon аўтаматычна злучыцца з серверам пасля запуску. Вы можаце абраць адзін з наступных рэжымаў тунелявання: VPN (L2TP/IPSec), SSH, або SSH+ (SSH, які быў абфусцаваны, каб пазбегнуць ідэнтыфікацыі пратакола і яго блакавання).

У рэжыме VPN увесь інтэрнет-трафік ідзе праз Psiphon. У рэжымах SSH і SSH+ Psiphon аўтаматычна усталёўвае сістэмныя наладкі проксі Windows, і трафік праграмаў, якія выкарыстоўваюць гэтыя наладкі, ідзе праз Psiphon. Гэтыя наладкі выкарыстоўваюцца па змоўчанні ўсімі сучаснымі веб-браўзерамі.

Tor


Tor — гэта сістэма проксі-сервераў, якая дазваляе усталёўваць ананімнае сеткавае злучэнне, абароненае ад праслухоўвання. З дапамогай Tor карыстальнікі могуць захоўваць ананімнасць у інтэрнеце падчас наведвання сайтаў, публікацыі матэрыялаў, адпраўкі паведамленняў і падчас працы з іншымі праграмамі, якія выкарыстоўваюць пратакол TCP.

Ананімізацыя трафіку ажыццяўляецца праз выкарыстанне размеркаванай сеткі сервераў («вузлоў»), якія называюцца шматслойнымі маршрутызатарамі. Тэхналогія Tor таксама забяспечвае абарону ад механізмаў аналізу трафіку, якія ствараюць пагрозу не толькі для ананімнасці карыстальніка, але і для канфідэнцыйнасці камерцыйных таямніцаў і працоўных кантактаў.

Існуюць версіі Tor практычна для ўсіх сучасных аперацыйных сістэмаў, уключна з Windows, Linux, Android і iOS.

Як працаваць з Tor?


Спампуйце пакет Tor-браўзера на сайце torproject.org. Гэты пакет утрымлівае браўзер, які загаддзя наладжаны такім чынам, каб бяспечна выходзіць у інтэрнет праз Tor.

Пасля таго як інсталятар быў спампаваны, запусціце яго і абярыце шлях, куды трэба распакаваць архіў з браўзерам. Запусціце файл «Start Tor Browser». Браўзер падлучыць вас да сеткі Tor і цяпер вы можаце ёй карыстацца і адчыняць сайты.